Главная > Новости > Культура > Сенсацыя ў Полацку: ўнікальныя графіці знайшлі ў Спаса-Праабражэнскім храме


Сенсацыя ў Полацку: ўнікальныя графіці знайшлі ў Спаса-Праабражэнскім храме

11:10, 18.04.2024 4920 Источник: https://gorod214.by/

У выніку рэстаўрацыйных работ у Спаса-Праабражэнскім храме Полацка ў красавіку знайшлі новыя графіці. Адзін з надпісаў з’яўляецца сенсацыйным. Пра гэта паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

photo_2024-04-16_13-18-40

Фота: Інстытут гісторыі

«Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам дойлідства, але і сапраўднай «бібліятэкай» надпісаў-графіці»,  – пішуць навукоўцы.

DSC_0375

Графіці датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку на паўночных дзвярах храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см. Ён стаў сапраўднай сенсацыяй. 

Вось як прачытала надпіс вядучы спецыяліст цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнт Іна Калечыц:

«+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны».

Навукоўцы патлумачылі, што праз вывучэнне графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы.



DSC_0355

Фота: Кірыл Смалякоў

Читайте также: 900 лет истории: как готовится к юбилею Спасо-Евфросиниевский монастырь в Полоцке

Софийский собор в Полоцке закрывают на ремонтно-реставрационные работы

Известный белорусский скульптор Анатолий Артимович привез выставку в Полоцк. Успейте познакомиться

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код